Стральба ў школе ў Фінляндыі: адзін школьнік загінуў, двое атрымалі раненні. Стралку — 13 гадоў

Сёння раніцай у школе ў горадзе Вантаа, што ў ваколіцах Хельсінкі, адбыўся інцыдэнт са стральбой. Паліцыю выклікалі на месца здарэння прыкладна ў 9.08 раніцы, піша Yle.fi

02.04.2024 / 12:31

Скрыншот відэа Helsingin Sanomat

Паводле звестак паліцыі, у выніку страляніны адзін школьнік загінуў, двое 13-гадовых параненыя. Паліцыя затрымала 13-гадовага падазраванага. Паліцыя таксама высвятляе, ці датычныя да здарэння іншыя асобы. Паліцыянты не каментуюць, якую зброю выкарыстаў нападнік.

Камісар па крымінальных справах Кіма Хіварынен заявіў, што паліцыя правяла буйнамаштабную аперацыю, у якой бралі ўдзел пяць кіраўнікоў следчых груп. Акрамя таго, да справы была прыцягнутая Цэнтральная крымінальная паліцыя. Паліцыя падазрае наўмыснае забойства і два замахі на забойства.

У 11:32 паліцыянты затрымалі стралка ў Хельсінкі. Затрыманы не аказаў супраціву. У яго знайшлі агнястрэльную зброю. 

Здарэнне адбылося ў будынку школы Ёкіранта. У навучальнай установе працуюць каля 90 чалавек.

Вучні доўгі час знаходзіліся ў класах, але каля 13 гадзін іх пачалі адпускаць дадому з бацькамі.

Чытайце таксама:

Шараговец Бундэсвера расстраляў чацвярых чалавек, у тым ліку адно дзіця, на поўначы Нямеччыны

Стральба на рынку ў Руставі (Грузія): чацвёра забітых, адзін паранены

У ЗША новы выпадак страляніны ў школе: некалькі параненых, нападнік застрэліўся

Nashaniva.com