У Расіі сталі затрымліваць за аватаркі з бел-чырвона-белым сцягам
У Сыктыўкары каля свайго пад'езда затрыманы сузаснавальнік творчага аб'яднання ÖВВÖ і былы кіраўнік «Гарадскіх праектаў у Комі» Дзмітрый Махаў. Супраць яго склалі пратакол паводле артыкула 20.3 КаАП РФ (дэманстрацыя экстрэмісцкай сімволікі) за аватарку з бел-чырвона-белым сцягам ва «ВКонтакте», піша Sota.
02.04.2024 / 12:24
Дзмітрый Махаў. Фота: SOTA
Раней не было вядома пра справы ў Расіі за нацыянальную беларускую сімволіку.
У лютым пасол Беларусі ў Маскве Дзмітрый Круты анансаваў стварэнне абʼяднанага рэестра тэрарыстаў і экстрэмістаў для Расіі і Беларусі.
Чытайце таксама:
Што за новая журналістка СТБ скакала каля еўрапейскіх дыпламатаў? Гэта дачка каханкі Кірыла Казакова