У Докшыцкім раёне бульдозер пераехаў машыніста

У Докшыцкім раёне загінуў машыніст бульдозера. Здарэнне адбылося увечары 1 красавіка. 

02.04.2024 / 11:46

Па даных СК, пасля завяршэння працоўнага дня, 59-гадовы машыніст бульдозера пераганяў тэхніку на месца стаянкі.

У час руху мужчына выпаў з кабіны і трапіў пад гусенічную стужку. 

Пра здарэнне паведамілі калегі машыніста, якія сталі відавочцамі трагедыі.

Чытайце таксама:

На адной з гомельскіх вуліц пад зямлю праваліўся грузавік з пяском

На МКАД адбылося ДТЗ, аўтамабіль урэзаўся ў ліхтар і загарэўся

У мінскай бальніцы пасля ўколу распаўсюджанага антыбіётыку памёр пацыент

Nashaniva.com