Офіс Святланы Ціханоўскай дапамог перадаць 150 дронаў на фронт

Дэлегацыя валанцёраў з Фінляндыі наведала штаб Палка Каліноўскага і перадала дроны ад беларускай дыяспары.

02.04.2024 / 10:29

Дапамогу ў дастаўцы тэхнікі зладзілі Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаны пераходны кабінет. Каардынаваў працэс Генадзь Манько — кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

«Дапамога добраахвотнікам ва Украіне зараз актыўна абмяркоўваецца ў беларускіх дыяспарах. Праект «народны дрон» быў прэзентаваны ў рамках Канферэнцыі беларусаў свету ў Празе. Шмат сустрэч па гэтай тэме прайшло ў закрытым фармаце ў межах «еўратура» прадстаўнікоў Палка імя Каліноўскага. І толькі на абмеркаванні справа не заканчваецца: як мы бачым, дроны ўжо сёння перададзеныя Палку і гэтая праца будзе працягвацца», — сказаў Генадзь Манько падчас сустрэчы ў штабе Палка.

Усяго падчас візіту дастаўлена больш за 150 дронаў. Акрамя Палка імя Каліноўскага іх перадалі ў такія падраздзяленні, як Трэцяя штурмавая брыгада, «Кракен», «Азоў» і іншыя.

Чытайце таксама:

Беларускаму добраахвотніку патрэбная дапамога пасля цяжкага ранення

У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны праходзіць міні-выстава, прысвечаная Міраславу Лазоўскаму

Каліноўцы аб'явілі, што сабралі неабходныя грошы на набыццё дронаў

Nashaniva.com