Лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук абвінавачваецца па крымінальным артыкуле

Супраць Дзмітрыя Кучука заведзена крымінальная справа па «народным» 342 артыкуле КК, паведамляе «Парламенцкі канал».

02.04.2024 / 09:42

Дзмітрый Кучук быў затрыманы 16 лютага каля расійскай амбасады, куды палітык прыйшоў ускласці кветкі ў дзень смерці Аляксея Навальнага.

Кучук атрымаў 15 сутак арышту, затым яшчэ 15, і на волю так і не выйшаў.

«Адпрацаваная схема, — кажа Анатоль Лябедзька. — Кідаюць на Акрэсціна па адміністратыўнай справе і ліхаманкава шукаюць мінімальныя, фармальныя падставы для крымінальнай справы. Дзмітрый нерваваў сілавікоў. Ён не з’ехаў. Ён не зачыніўся ў чулане. Спрабаваў зарэгістравацца падчас кампаніі «Бязвыбары», рабіў намаганні распачаць кампанію па зборы подпісаў за вызваленне палітвязняў. У яго было адчуванне вінаватасці перад тымі, хто за кратамі».

Зміцер Кучук стаў сёмым лідарам беларускай партыі, які апынуўся за кратамі, піша «Парламенцкі канал».

@nashanivanews 12 беларусаў арыштавалі за дапамогу Украіне #беларусь #войнавукраине #Дрогичин #брест #брестскаяобласть #расследование #помощь #мова #беларускаямова ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Чытайце таксама:

У Мінску затрымалі Дзмітрыя Кучука

Кіраўнік ліквідаванай партыі «Зялёныя» не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту

Былога кіраўніка ліквідаванай партыі «Зялёныя» Дзмітрыя Кучука, які ішоў у дэпутаты, нават не зарэгістравалі

Nashaniva.com