Сіноптыкі папярэдзілі пра небяспечныя ўмовы надвор'я сёння
Прагназуюцца моцны вецер і дажджы.
02.04.2024 / 08:15
Cёння на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, узмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, месцамі да 24 м/с. Прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя.
Ратавальнікі адзначаюць: у сувязі з гэтым магчыма пашкоджанне ліній сувязі і электраперадачы, парушэнне электразабеспячэння, узнікненне прыродных пажараў, таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках. Не выключана падтапленне асобных дамоў.
Павялічваецца верагоднасць узнікнення ДТЗ, падзення дрэў.
Чытайце таксама:
У сераду пахаладае да +8°С, магчымы мокры снег. І гэта таксама не першакрасавіцкі жарт