Southwind Airlines адмяняе палётную праграму Мінск — Стамбул
Усе турысты будуць вывезеныя, арганізацыйныя пытанні вырашаюцца.
01.04.2024 / 14:01
Southwind Airlines адмяняе палётную праграму Мінск — Стамбул. Пра гэта праінфармавала сваіх партнёраў-турагентаў кампанія Pegas Touristik Belarus.
«Інфармуем аб адмене палётнай праграмы Мінск — Стамбул з 1.04.2024 авіякампаніі Southwind Airlines. Усе забраніраваныя заяўкі з вылетам 30.03.2024 г. і далей будуць ануляваныя»,— паведамляе аператар.
Як паведамляюць у кампаніі Pegas Touristik, усе турысты будуць вывезены, арганізацыйныя пытанні вырашаюцца. Частка турыстаў са Стамбула ўжо вывезена, частка — вывозіцца. Усім турыстам забяспечылі пражыванне і харчаванне. Вываз турыстаў робіцца рознымі авіякампаніямі — у тым ліку «Белавія», Azurair, «Аэрафлот» і іншымі.
Раней стала вядома, што авіякампаніі Southwind Airlines забаранілі лётаць над Еўрасаюзам, дзе пралягалі маршруты яе рэйсаў. Гэтае рашэнне абгрунтавалі сувязямі з Расіяй, бо прыналежнасць авіякампаніі Турцыі толькі фармальная.
У суботу быў адменены адзін рэйс Southwind Airlines з Мінска ў Стамбул, а другі затрыманы і вылецеў каля 16:00. Ён паляцеў праз тэрыторыю Расіі.
Чытайце таксама:
«Турэцкай» Southwind Airlines забаранілі лётаць над ЕС. Сённяшні рэйс з Мінска адменены
Расія стварыла падстаўную авіякампанію, каб перавозіць нелегальных мігрантаў у Еўропу праз Мінск
З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?