Запрацаваў рэстаран на колах «Мак.бай» ФОТАФАКТ
Сёння ежу рыхтуюць на пляцоўцы побач з універмагам «Беларусь».
01.04.2024 / 12:57
Далей фуд-трак пачне калясіць па краіне, піша Onliner.by.
Раней прэзентацыю незвычайнага мабільнага рэстарана анансаваў Мінгарвыканкам. Над яго стварэннем працавалі Mak.by і «МАЗ-Купава».
У чым асаблівасць новага фуд-трака? Тэхнічную рэалізацыю ўзяў на сябе завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў «МАЗ-Купава». Яго спецыялісты сканструявалі мабільны рэстаран за шэсць месяцаў.
Mak.by жа ўзяў на сябе абавязкі па распрацоўцы меню і абслугоўванні кліентаў.
Чытайце таксама:
Ці нацыяналізуюць улады былы Макдональдс?
Дзяржкаммаёмасць судзіцца з юрасобай былога «Макдональдса»
На МАЗе стварылі фудтрак для Мak.by, каб ездзіць па Дажынках