У Баранавічах па «народным» артыкуле сёння асудзілі адразу 17 чалавек

У панядзелак, 1 красавіка, у судзе Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы суддзі Анастасія Паўлечка і Іна Паўлоўская разглядаюць справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), піша «Вясна». 

01.04.2024 / 10:15

Прапагандысты апублікавалі відэа таго, як на судовы працэс заводзяць першых 8 фігурантаў справы

Па іх праходзяць адразу 17 фігурантаў: Аляксандр Лявончык, Яўген Цыбулька, Юрый Хаванскі, Міхаіл Петраш, Філіп Сцёпін, Вячаслаў Баравік, Крысціна Дыдышка-Чаркашына, Іван Дыдышка, Хута Дзмітрый, Апановіч Эдуард, Арцюх Алег, Лескавец Аляксей, Абрамовіч Дзмітрый, Сяргееў Алег, Тадро Вольга, Шкуцько Вячаслаў, Стахейка Алена.

Прысуды пакуль невядомыя. 

Чытайце таксама:

Сілавікі затрымалі за каментарый пра тэракт у «Крокусе» жыхара Капыля

У Рыгора Кастусёва са здароўем усё кепска

Завялі крыміналкі супраць берасцейкі за негатыўныя каментары з-за мяжы

Nashaniva.com