Касманаўтка Васілеўская: У палёце дапамагае падтрымка Лукашэнкі

Першая беларуска, якая паляцела ў космас, выйшла ў эфір у камбінезоне з гіганцкім чырвона-зялёным сцягам і рассыпалася ў кампліментах да Лукашэнкі. 

31.03.2024 / 23:40

Марына Васілеўская. Скрыншот «Беларусь 1»

Марына Васілеўская расказала на «Беларусь 1», што ўжо адаптавалася на МКС.

«Умовы размяшчэння на станцыі добрыя. Прыступіла да выканання праграмы палёту. Экіпаж станцыі дружны, прыняў нас з Алегам Навіцкім гасцінна, аказвае дапамогу як у бытавых пытаннях, так і ў правядзенні запланаваных эксперыментаў. Адчуваем увагу і добрае стаўленне ўсяго экіпажа. Праект адбыўся дзякуючы асабістаму ўдзелу прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Клопат і падтрымку кіраўніка дзяржавы адчуваю пастаянна, і гэта вельмі дапамагае мне ў касмічным палёце», — сказала яна.

@nashanivanews Як вам начос беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай на МКС? #мкс #космос #беларусь #лукашенко #александрлукашенко #беларусьновости #новостибеларусь #беларусьнавіны #космонавты ♬ Sudno - slowed & fixed - LLXVD

Марына Васілеўская стала першай касманаўткай у гісторыі суверэннай Беларусі. Яна прыбыла на МКС 25 сакавіка на караблі «Саюз МС-25». У складзе каманды — ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі і амерыканскі бортінжынер, астранаўт Трэйсі Дайсан. Працягласць працы экіпажа ЭП-21 на расійскім сегменце МКС складзе 12 сутак.

Чытайце таксама:

Колькі Лукашэнку каштавала адправіць у космас сваю касманаўтку

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту

Nashaniva.com