Беспілотнікі збілі над Яраслаўскай вобласцю, атакаваны Белгарад

Мінабароны Расіі сцвярджае, што над Яраслаўскай вобласцю збілі 3 беспілотнікі, над Белгародскай — 10 снарадаў РСЗА Vampire.

31.03.2024 / 08:52

 Пашкоджаны дом у Белгарадзе. Фота: vvgladkov / Telegram

Каля 6 раніцы па маскоўскім часе сродкі СПА знішчылі тры беспілотнікі самалётнага тыпу над Яраслаўскай вобласцю, гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расіі. Ад украінскай мяжы да Яраслаўскай вобласці — найменш 600 км.

Адначасова з гэтым ракетную небяспеку абвясцілі ў Белгарадзе і Белгародскай вобласці. Крыху пазней Мінабароны заявіла, што над Белгародскай вобласцю знішчаныя 10 рэактыўных снарадаў украінскай РСЗА Vampire.

Паводле папярэдняй інфармацыі мэра горада Гладкова, адзін чалавек пацярпеў. У горадзе Белгарадзе выбітыя вокны ў адной кватэры шматкватэрнага дома, пашкоджаныя 18 прыватных жылых домаўладанняў.

Украіна атакі не каментавала.

Чытайце таксама:

Зяленскі расказаў, як Украіна прыменіць дальнабойныя ракеты ATACMS

У школах Белгарада і прыгранічных муніцыпалітэтаў у чацвёртай чвэрці ўвядуць дыстанцыйнае навучанне

Зяленскі: Украінскім войскам удалося стрымаць расійскі наступ

Nashaniva.com