Топ-15 беларускіх гарадоў, якія выміраюць хутчэй за ўсё. Лідар вас моцна здзівіць

«Наша Ніва» параўнала колькасць насельніцтва ў гарадах Беларусі па стане на пачатак 2023 і 2024 года. У папярэдняй публікацыі мы разглядалі гарады, у якіх колькасць жыхароў максімальна вырасла. Цяпер рэйтынг тых населеных пунктаў, дзе насельніцтва скарачалася.

30.03.2024 / 20:17

Мы лічылі ў абсалютных лічбах, а не ў працэнтных адносінах, таму на верхніх пазіцыях буйныя гарады. І ў лідарах сталіца.

У Мінску колькасць насельніцтва зменшылася на 2609 чалавек, але для сталіцы гэта ўсяго 0,13% насельніцтва.

Услед ідуць буйныя прамысловыя цэнтры — Бабруйск і Орша.

Бабруйск. Фота Sportishka.com

горад 2023 2024 розніца
1 Мінск 1995471 1992862 -2609
2 Бабруйск 208611 207351 -1260
3 Орша 103658 102759 -899
4 Баранавічы 172150 171361 -789
5 Салігорск 98590 97818 -772
6 Віцебск 359148 358395 -753
7 Барысаў 136409 135696 -713
8 Гомель 501802 501102 -700
9 Новаполацк 96320 95717 -603
10 Светлагорск 63202 62602 -600
11 Ваўкавыск 41991 41510 -481
12 Полацк 79960 79579 -381
13 Смаргонь 35781 35422 -359
14 Слуцк 60376 60056 -320
15 Пінск 124613 124295 -318

Чытайце таксама:

Астравец, Столін, Жабінка — рэйтынг беларускіх гарадоў, у якіх насельніцтва павялічваецца насуперак усяму

Гродна ўжо на трэцім месцы сярод гарадоў Беларусі па колькасці жыхароў РЭЙТЫНГ

Дзе ў Беларусі небяспечней за ўсё? Крымінальны топ гарадоў і раёнаў

Nashaniva.com