Рэйс Мінск-Стамбул кампаніі Southwind Airlines паляцеў, але праз Расію

Авіякампанія Southwind Airlines накіравала рэйс 2S624 Мінск-Стамбул праз Расію замест тэрыторыі Еўрасаюза. Пра гэта сведчаць звесткі Flightradar, піша Reform.by.

30.03.2024 / 18:14

Сёння паведамлялася, што авіякампаніі забаранілі лётаць над Еўрасаюзам. У Нідэрландскім авіяцыйным таварыстве гэтае рашэнне абгрунтавалі сувязямі з Расіяй.

«Наша агульная ацэнка сведчыць, што істотнае валоданне і эфектыўны кантроль над Southwind Airlines не належыць названым турэцкім асобам або кампаніям. Мы прыйшлі да высновы, што авіякампанія і кантроль над ёй звязаныя з расійскімі зацікаўленымі бакамі», — заяўляў днямі гендырэктар Traficom Яркка Саарымякі.

Еўрапейскія авіяўлады ў Брусэлі пагадзіліся з гэтым рашэннем і распаўсюдзілі яго на ўвесь ЕС.

Сёння быў адменены адзін рэйс Southwind Airlines з Мінска ў Стамбул, а другі затрыманы і вылецеў каля 16:00. Як сведчыць Flightradar, ён паляцеў праз тэрыторыю Расіі.

Чытайце таксама:

«Турэцкай» Southwind Airlines забаранілі лётаць над ЕС. Сённяшні рэйс з Мінска адменены

Расія стварыла падстаўную авіякампанію, каб перавозіць нелегальных мігрантаў у Еўропу праз Мінск

З Мінска ў Стамбул можна будзе даляцець на дзве гадзіны хутчэй, чым цяпер. Як такое магчыма?

Nashaniva.com