Зяленскі звольніў свайго даўняга сябра і бізнэс-партнёра
Прэзідэнт Украіны 30 сакавіка звольніў свайго першага памочніка Сяргея Шэфіра і некалькіх дарадцаў.
30.03.2024 / 11:45
Сяргей Шэфір і Уладзімір Зяленскі падчас інаўгурацыі ў маі 2019 года. Фота: 24tv
Акрамя Шэфіра, Зяленскі таксама звольніў некалькіх дарадцаў, сярод якіх Міхаіл Радуцкі, Сяргей Трафімаў і Алег Усценка, піша «Украінская праўда».
Звольненыя яшчэ і пазаштатныя ўпаўнаважаныя ў пытаннях валанцёрскай дзейнасці Наталля Пушкарова і ў пытаннях забеспячэння правоў абаронцаў Алена Вярбіцкая.
Шэфір з'яўляецца даўнім сябрам Зяленскага і яго бізнэс-партнёрам. Ён быў дырэктарам і заснавальнікам студыі «Квартал-95».
Сяргей Шэфір — сцэнарыст і прадзюсар больш за дзясятка фільмаў і серыялаў. Гэта фільмы «Каханне ў вялікім горадзе 3», «Ржэўскі супраць Напалеона», «Восем першых спатканняў» ды інш.
Разам са сваім братам Барысам быў прадзюсарам серыялаў «Слуга народа» і «Сваты».
Першым памочнікам Уладзіміра Зяленскага Сяргей Шэфір быў прызначаны ў маі 2019 года, неўзабаве пасля перамогі Зяленскага на выбарах.
Чытайце таксама:
Зяленскі звольніў сакратара Рады бяспекі Данілава
Зяленскі: Украінскім войскам удалося стрымаць расійскі наступ
Зяленскі назваў Пуціна нікчэмнасцю, каментуючы тэракт у «Крокусе»