Літоўскае МЗС выклікала беларускага дыпламата з-за агрэсіўнай рыторыкі Лукашэнкі
29 сакавіка Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі выклікала часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслава Хмыля і ўручыла яму ноту пратэсту, паведамляе Delfi.lt.
29.03.2024 / 20:01
У ноце выказваецца рашучы пратэст у сувязі з выказваннямі Аляксандра Лукашэнкі 26 сакавіка на сустрэчы з камандаваннем беларускай арміі, у якіх выказваюцца неабгрунтаваныя абвінавачанні ў нібыта ваеннай пагрозе Беларусі з боку Літвы і даюцца ўказанні аб падрыхтоўцы беларускай арміі да магчымага супрацьстаяння з краінамі Балтыі і Польшчай.
МЗС Літвы адзначыла, што падобныя заявы могуць быць зразуметыя як далейшая эскалацыя агрэсіўнай знешняй палітыкі беларускіх уладаў і з'яўляюцца абсалютна непрымальнымі.
Чытайце таксама:
Памеранскі шпіц Умка заслухаў, як беларускія генералы збіраюцца супрацьстаяць Захаду ФОТА
Лукашэнка прыехаў з інспекцыяй войска пад літоўскую мяжу
Латушка лічыць «рэалістычным сцэнарам» танкавы ўдар Беларусі па Літве