Стала вядома, чаму аўтобус з хорам з Кішынёва не прапускалі з Беларусі ў Літву

У МЗС Малдовы пракаментавалі інцыдэнт з аўтобусам з дзецьмі з Малдовы, які затрымалі на мяжы Літвы. Аўтобус не выпускалі з Беларусі амаль двое сутак і прапусцілі толькі сёння раніцай.

29.03.2024 / 14:19

Фота: БелТА

Паводле звестак МЗС Малдовы, праезд аўтобуса не быў дазволены з-за адсутнасці ліцэнзіі ў перавозчыка, паведамляе Point.md.

«Бяспека грамадзян з'яўляецца нашай галоўнай задачай, і мы імкнемся забяспечыць неадкладнае перасячэнне імі мяжы», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Аўтобус з хорам «Рапсодыя» быў з канцэртам у Польшчы, потым дзеці ўзялі ўдзел у фестывалі ў Беларусі і вярталіся ў Рэспубліку Малдова праз ЕС.

Чытайце таксама:

Літва і Польшча не выпускаюць малдаўскі дзіцячы хор з Беларусі

Улады Літвы выдалі дазвол на праезд праз мяжу аўтобусу з малдаўскім дзіцячым хорам 

Малдова высылае супрацоўніка расійскага пасольства

Nashaniva.com