Польшча падымала ў неба авіяцыю з-за начной атакі Расіі на Украіну

Уначы Украіна была падвергнута масіраванай атацы беспілотнікаў і ракетаў.

29.03.2024 / 07:59

У ноч на 29 сакавіка аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы падняло ў паветра сваю авіяцыю і авіяцыю саюзнікаў з-за ракетнага ўдару Расіі па тэрыторыі Украіны.

Польскія вайскоўцы папярэдзілі сваіх грамадзян, што польскія самалёты і самалёты саюзнікаў лётаюць у паветранай прасторы Польшчы, што можа выклікаць шум у паўднёва-ўсходняй частцы краіны.

«Сёння ўначы назіраецца інтэнсіўная дзейнасць далёкай авіяцыі Расійскай Федэрацыі, звязаная з нанясеннем ракетных удараў па аб'ектах, размешчаных на тэрыторыі Украіны.

Пачатыя ўсе неабходныя працэдуры для бяспекі паветранай прасторы Польшчы», — гаварылася ў паведамленні Польскага аператыўнага камандавання.

А 22-й гадзіне пра пагрозу ўдарных БпЛА паведамілі ў Кіеўскай вобласці. «Шахеды» ляцелі на Чарнігаўшчыну, Кіраваградчыну, Чаркасы, Вінніцкую і Днепрапятроўскую вобласці. Балістычныя ракеты былі запушчаныя з Крыма.

Пасля ракетнага ўдару ў Дняпры пачаліся перабоі з электрычнасцю. Адзначаліся выбухі ў Краменчугу.

Крылатыя ракеты, выпушчаныя расійскімі стратэгічнымі бамбавікамі, былі і над заходнімі абласцямі Украіны.

Чытайце таксама:

Яшчэ дзве авіябомбы скінулі расійскія самалёты на Белгарадскую вобласць

Расійская прапаганда паказала ўдары па Украіне «за Крокус Сіці Хол»

У Адэсе пасля налёту «шахедаў» не працуе электратранспарт і — часткова — дзіцячыя сады

Расійская ракета заляцела ў паветраную прастору Польшчы

Nashaniva.com