У Беларусі +7 новых палітвязняў
Праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі некалькі чалавек.
28.03.2024 / 12:35
Гэта Алег Дзегцярэнка, Аляксандр Марчанка, Наталля Гаўрон, Алена Тоцкая, Алёна Дземянчук, Алеся Сергеенка, Юлія Краўцова.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Беларусі зараз 1406 палітвязняў
Сайт Dissydentby.com кажа пра 1592 палітвязні па стане на 28 сакавіка.
Апошнім часам агульная іх колькасць істотна не расце, а нават часам і змяншаецца. Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.
Чытайце таксама:
Праваабаронцы прызналі былымі палітвязнямі яшчэ 46 чалавек
Сілавікі расказалі, як скарысталі ў сваіх інтарэсах сямейную драму