У Беларусі забаранілі прадаваць папулярныя пральныя капсулы і парашок

Дзяржстандарт забараніў продаж капсул Tide і парашку для мыцця Ariel кампаніі Procter & Gamble.

28.03.2024 / 12:24

Дзяржстандарт піша, што парашок Ariel «Аква пудра водар вербены», выраблены ў Расіі, і капсулы Tide «Альпійская свежасць» з Францыі перавышаюць паказчыкі па пене.

Да таго ж Ariel, паводле Дзяржстандарта, не толькі моцна пеніцца, але і недастаткова добра выводзіць забруджванні. 

Забарона на ўвоз і продаж у Беларусі капсул Tide і пральнага парашку Ariel уступае ў сілу з 1 красавіка.

Чытайце таксама:

За 2023 год МАРГ аштрафавала суб'екты гандлю на 800 тысяч рублёў

Колькі мяса павінна быць у каўбасе — тлумачыць Дзяржстандарт

Пенсіянерка з Маладзечна ўзяла ў крэдыт пральную машыну і цяпер горка плача

Nashaniva.com