На выхадных прыйдзе небывалая сакавіцкая цеплыня
Апошнія дні месяца абяцаюць быць нават спякотнымі, асабліва па сакавіцкіх мерках.
27.03.2024 / 15:13
У нядзелю, 31 сакавіка, на тэрыторыю Беларусі распаўсюдзіцца грэбень цяпла, і ён прынясе беларусам сюрпрызы, паведамляе тэлеграм-канал Nadvorie.
Будучая нядзеля мае ўсе шанцы стаць самым гарачым сакавіцкім днём за шматгадовую гісторыю метэаназіранняў. Тэмпература паветра па поўдні краіны можа дасягнуць 25 градусаў.
Цёплае надворʼе захаваецца як мінімум да 3 красавіка, зазначае рэсурс.
А вось на захад Еўропы апусціцца холад.
Чытайце таксама:
У якія краіны беларусы могуць адправіцца на адпачынак без візы? Спіс вялікі, але ёсць нюансы