Памёр былы палітвязень Уладзімір Сяргееў. Яму было 37 гадоў
24 сакавіка ў Мар'інай Горцы памёр колішні дэмакратычны актывіст Уладзімір Сяргееў, паведаміў у фэйсбуку ягоны паплечнік Артур Фінькевіч.
26.03.2024 / 20:07
Уладзімір Сяргееў. Фота: facebook.com/artur.finkevich
Паводле слоў Артура Фінькевіча,
Уладзімір Сяргееў далучыўся да дэмакратычнага руху ў 2006 годзе.
У розныя гады ён быў актывістам шэрагу дэмакратычных арганізацый — Маладога Фронту, «Маладой Беларусі», «Маладых Дэмакратаў», «Гавары праўду», «Альтэрнатывы».
Ён быў удзельнікам большасці масавых маніфестацыяў беларускай апазіцыі другой паловы 2000-х — пачатку 2010-х гадоў.
У 2008 годзе Сяргееў стаў фігурантам «Працэсу чатырнаццаці», у якім судзілі ўдзельнікаў акцыі пратэстаў прадпрымальнікаў. На тым працэсе яму прысудзілі штраф.
Вядома, што ў апошнія дні свайго жыцця Уладзімір Сяргееў ляжаў у Мар’інагорскай бальніцы на ШВЛ.
У яго засталася дачка.
Чытайце таксама: