Яшчэ дзве авіябомбы скінулі расійскія самалёты на Белгарадскую вобласць

Як піша ASTRA са спасылкаю на свае крыніцы, 25 сакавіка ФАБ-50 знайшлі ў раёне вёскі Смародзіна Якаўлеўскай гарадской акругі. Боепрыпас ужо знішчылі, жыхароў не эвакуявалі, пацярпелых няма. У гэты ж дзень авіябомбу знайшлі ў раёне вёскі Зыбіна Барысаўскага раёна. 

26.03.2024 / 11:39

За апошні тыдзень, піша ASTRA, стала вядома ўжо пра 8 авіябомбаў, які ўпалі ў рэгіёне.

Так, 21 сакавіка ФАБ-500 знайшлі ў раёне вёскі Антонаўка Грайваранскай гарадской акругі. 

У гэты ж дзень, 21 сакавіка, яшчэ адну ФАБ-500 знайшлі ўжо ў Барысаўскім раёне Белгарадскай вобласці, у раёне вёскі Крукава. 

Чытайце таксама:

Мінабароны Расіі сцвярджае, што над Белгарадскай вобласцю былі збітыя ракеты з сістэмы Vampire

Улады памежнага расійскага Грайварана заклікалі жыхароў эвакуіравацца

Пуцін выразіў захапленне жыхарамі Белгарада, ім паапладзіравалі

Nashaniva.com