Мінабароны Расіі сцвярджае, што над Белгарадскай вобласцю былі збітыя ракеты з сістэмы Vampire

Па словах губернатара, параненыя два чалавекі і пашкоджаны два дзясяткі дамоў.

26.03.2024 / 08:16

Міністэрства абароны Расіі аб'явіла, што паветранымі цэлямі, збітымі ноччу на падлёце да Белгарада, былі ракеты з сістэмы залпавага агню Vampire.

Незадоўга да заявы Мінабароны губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў напісаў у тэлеграме, што на падлёце да горада збітыя 13 «паветраных цэляў», але не ўдакладніў, што гэта былі за цэлі.

Па словах губернатара, на зямлі, у паўднёвым прыгарадзе Белгарада, параненыя два чалавекі і пашкоджаны два дзясяткі дамоў.

Рэактыўная сістэма залпавага агню RM-70 Vampire — гэта чэхаславацкая мадэрнізаваная версія савецкага «Града».

Чытайце таксама:

У выніку абстрэлу Белгарада пацярпелі інтэрнат і жылы дом

Улады памежнага расійскага Грайварана заклікалі жыхароў эвакуіравацца

Пры абстрэле Белгарада пашкоджана спартыўная арэна

Nashaniva.com