Польскі дзіцячы бестсэлер выйшаў па-беларуску
У выдавецтве «Янушкевіч» выйшаў пераклад на беларускую мову польскай кнігі Ціны Азевіч «Што робяць пачуцці?» з арыгінальнымі ілюстрацыямі Аляксандры Заёнц. Пераклала дзіцячы бестсэлер на беларускую мову Марыя Пушкіна.
25.03.2024 / 20:38
Анатацыя расказвае пра гэта выданне як пра дасціпную і душэўную кнігу пра тое, што адбываецца ў свеце пачуццяў (і не толькі). Радасць, гонар, захапленне, гнеў, трывога, страх… Нам усім знаёмыя гэтыя і многія іншыя пачуцці. Але ці ведаем мы, што яны робяць у вольны час? Цяпер мы нарэшце можам гэта ўбачыць.
Гэтая незвычайная кніга польскай пісьменніцы Ціны Азевіч — запрашэнне для дзяцей і бацькоў пагаварыць і паразважаць пра тое, што ўтоена ў кожным з нас.
Кнігу можна набыць анлайн, ці ў кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве.
Чытайце таксама:
Выдавецтва «Янушкевіч» падрыхтавала ілюстраванае навуковае даследаванне пра нацыянальны сцяг
Поўны пераклад раману «Зэлмэняне» Мойшэ Кульбака выйдзе ў выдавецтве Vesna
«Яна вучыць любіць Беларусь». Выйшла кніга з 4000 фотаздымкаў беларускай прыроды