Польшча збіраецца паставіць на мяжы з Беларуссю 70-метровыя вышкі

У польскім Сейме абмеркавалі неабходнасць мадэрнізацыі інфраструктуры на мяжы з Беларуссю. Сярод магчымых захадаў — узмацненне агароджы і ўзвядзенне высокіх назіральных вышак, піша Gazeta Prawna.

25.03.2024 / 20:22

Плот на польска-беларускай мяжы. Фота: AP Photo Agnieszka Sadowska

У польскім Сейме прайшло спецыяльнае пасяджэнне з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства нацыянальнай абароны краіны і іншых ведамстваў, на якім абмяркоўвалася падрыхтоўка ўсходняй мяжы для абароны ад сучасных выклікаў.

Для рашэння праблем з незаконным перасячэннем мяжы, падчас якога мігранты выгінаюць загараджальныя стрыжні або выкарыстоўваюць водныя пераходы, было прапанавана правесці шэраг мерапрыемстваў, такіх як мадэрнізацыя памежнага бар’еру шляхам узмацнення агароджы праз дадаванне папярочных бэлек, усталяванне дадатковых камер і асвятлення, а таксама ўзвядзенне назіральных вышак. Таксама прапаноўвалася правесці закупку беспілотнікаў для вертыкальнага ўзлёту.

У планах памежнай службы таксама будаўніцтва назіральных вышак. З іх дапамогай можна будзе весці назіранне амаль на 10-кіламетровай адлегласці як у Польшчы, так і ў Беларусі, што дазволіць забяспечыць кантроль за стратэгічным участкам мяжы. Вышыня гэтых вежаў будзе каля 70 метраў, яны будуць забяспечаныя перадавым оптыка-электронным абсталяваннем.

Чытайце таксама:

На мяжы з Беларуссю палякі затрымалі групу туркменаў, якія перапраўлялі мігрантаў у Еўропу

Два афганцы падаліся на бежанства ў Еўропе, але пасля ім закарцела ў Беларусь

На латвійска-беларускай мяжы будзе адноўлены ўзмоцнены рэжым аховы

Nashaniva.com