«Капец. Стыдоба!» Тыкток парвала відэа жанчын каля кававага аўтамата ў Баранавічах

У тыктоку апублікавалі відэа, у якім паказалі «адваротны бок кавярні самаабслугоўвання». На роліку, знятым, відавочна, схаванымі камерамі, трапілі дзве беларускі, якія наважыліся скарыстацца з сітуацыі і сёе-тое скрасці, заўважыла выданне Telegraf.news.

25.03.2024 / 19:26

«Вось такія бываюць кліенты», — напісалі аўтары апублікаванага відэа ў сацыяльнай сетцы.

На роліку можна заўважыць, як дзве жанчыны, стоячы каля аўтамата з кавы, актыўна зграбаюць пластыкавыя трубачкі, палачкі для размешвання і, напэўна, цукар. Усё тое, што выкладаецца бясплатна каля вендынгавых апаратаў.

@tochka__shop Кофейни самообслуживания, обратная сторона бизнеса) #вендинг #кофейняминск #кофейнясамообслуживания #кофейнясамообслуживпниямосква #барановичи#вендингденьги #пассивный_доход #ворижки ♬ оригинальный звук - DETAILING магазин

На сітуацыю звярнулі ўвагу мінакі, але ўчынак беларусак іх не збянтэжыў, а наадварот, развесяліў. Ролік сабраў амаль 300 тысяч праглядаў і больш за 900 каментароў.

У каментарах, карыстальнікі выказвалі незадавальненне ды абурэнне.

«І людзі гэтага пакалення вучаць нас жыцця! Месца ім саступі, у чарзе прапусці! Моладзь дрэнная, а яны добрыя. Капец. Стыдоба!» — абурылася адна з карыстальніц.

Іншыя каментатары дзяліліся падобнымі сітуацыямі з уласнага досведу.

Чытайце таксама:

Беларусцы прапанавалі зарабіць 18 тысяч рублёў за кароткі танец. І яна справілася

«Легендарная яма. Дзед пра яе расказваў». У Маладзечне машына правалілася пад асфальт

Жанчына ў беларускай вёсцы разводзіць курэй, якія нясуць зялёныя і блакітныя яйкі

Nashaniva.com