У Нацыянальным музеі гісторыі Украіны праходзіць міні-выстава, прысвечаная Міраславу Лазоўскаму

На міні-выставе ў Нацыянальным музеі гісторыі Украіны прадстаўлены рэчы Міраслава Лазоўскага, ваяра палка імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Мыш», які загінуў 16 мая 2023 года ў Бахмуце.

25.03.2024 / 16:43

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы выступілі за нашу незалежнасць, бо лічаць, што такім чынам яны таксама выбіраюць свабоду для ўласнай дзяржавы. Натуральна, што ў Дзень Волі 25 сакавіка 2022 года батальён імя Кастуся Каліноўскага, які носіць імя нацыянальнага героя Беларусі, увайшоў у склад Узброеных Сіл», — напісана на сайце музея.

Зараз у Нацыянальным музеі гісторыі Украіны праходзіць міні-выстава, прысвечаная беларускаму патрыёту Міраславу Лазоўскаму.

Міраслаў Лазоўскі нарадзіўся ў Мінску 10 ліпеня 1972 года. Скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. У 1995 годзе ўступіў у «Саюз беларускіх вайскоўцаў». У тым жа годзе ён стаў адным з заснавальнікаў спартова-патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён», якая дзейнічала ў Беларусі да пачатку 2000-х гадоў і займалася выхаваннем і навучаннем моладзі. У 2013 годзе Міраслаў заснаваў кніжную серыю «Беларусь у войнах» для распаўсюджвання навуковых і папулярных выданняў па гісторыі Беларусі. Пасля маштабных паслявыбарчых пратэстаў супраць уладаў у Беларусі ў 2020 годзе Міраслаў пераехаў ва Украіну.

25 чэрвеня 2023 г. указам старшыні Рады БНР у выгнанні Міраславу Лазоўскаму пасмяротна прысвоена званне кавалера Ордэна Жалезнага Рыцара.

Чытайце таксама:

Ва Украіне назвалі вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце

«Герой Беларусі, які загінуў у Бахмуце». Выйшаў фільм да 50-годдзя Міраслава Лазоўскага

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Nashaniva.com