У Мінску п'яная шматдзетная маці біла былога мужа швабрай, а пасля задушыла пажарным шлангам
43-гадовую жанчыну абвінавачваюць у забойстве.
25.03.2024 / 11:57
Пажарны шланг. Ілюстрацыйнае фота
Забойства адбылося 12 лістапада 2023 года.
43-гадовая жанчына пасварылася з былым мужам. Яна ўдарыла мужчыну мінімум 15 разоў рукамі і швабрай. Пасля падрапала твар і штурханула яго. Муж паваліўся, пасля чаго жонка навалілася на яго, абматала шыю пажарным шлангам і зацягнула пятлю.
Смерць наступіла ад механічнай асфіксіі.
У жанчыны чацвёра дзяцей, двое з іх дзесяцігадовыя. Цяпер яны знаходзяцца пад апекай старэйшай сястры.
Жанчына знаходзіцца ў СІЗА, яе крымінальную справу перадалі ў суд.
Чытайце таксама:
Жыхар Маладзечанскага раёна некалькі дзён жыў у доме з целам забітай сужыцелькі