У Адэсе пасля налёту «шахедаў» не працуе электратранспарт і — часткова — дзіцячыя сады
Мэрыя Адэсы абвясціла, што ў панядзелак у горадзе не будуць хадзіць трамваі і тралейбусы. Уначы горад падвергся чарговаму налёту расейскіх «шахедаў».
25.03.2024 / 08:18
Ілюстрацыйнае фота. Wikimedia Commons
Пасля налёту кіраўнік абласной адміністрацыі Алег Кіпер абвясціў аб «пашкоджаннях энергетычнай інфраструктуры», у выніку якіх у частцы Адэсы знікла электрычнасць.
Мэрыя Адэсы таксама абвясціла, што тыя дзіцячыя сады, у якіх да раніцы панядзелка не з'явілася электрычнасць, будуць прымаць дзяцей у дзяжурныя групы.
Чытайце таксама:
Расійская ракета заляцела ў паветраную прастору Польшчы
Расія другую ноч запар наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне
Расія ўначы атакавала Кіеў ракетамі «Кінжал». Ёсць пацярпелыя