Сёння — Дзень Волі. 106 гадоў таму беларусы ўпершыню абвясцілі незалежнасць

Сёння адзначаецца Дзень Волі. 106 год таму 25 сакавіка (гэта быў таксама панядзелак) у 1918 годзе ва ўмовах нямецкай акупацыі ў Менску была сімвалічна абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

25.03.2024 / 07:50

Калі б не было БНР, не было б і БССР. І магло не быць незалежнай Беларусі.

У Беларусі на афіцыйным узроўні Дзень Волі ніколі не адзначаўся, а зараз ва ўмовах татальных рэпрэсій адзначаць яго проста небяспечна.

Усе актыўнасці адбываюцца за мяжой, прычым святкаванні пачаліся ў суботу.

У Вільні сёння адбудзецца адразу некалькі імпрэзаў.

9:00 — Акцыя памяці. Збор на могілках Росы ля капліцы, наведванне магілы братоў Луцкевічаў.

10:00 — Бел-чырвона-белы аўтапрабег ад могілак Росы да будынку Сейму Літоўскай Рэспублікі.

12:00 — Экскурсія-шпацыр «Віленскія адрасы дзеячоў БНР». Рэгістрацыя

16:00 — Круглы стол Рады БНР у Вільні «Актуальнасьць ідэалаў 25 сакавіка» з удзелам прадстаўнікоў уладаў Літвы, беларускіх ініцыятываў і журналістаў. Рэгістрацыя

18:00 — Мітынг, прысвечаны Дню Волі, на Лукішскай плошчы. Выкананне гімна БНР і «Пагоні» беларусамі Вільні хорам, разам з ансамблем «Гоман». Фотавыстава пра Беларускі асобны батальён у літоўскім войску 1918—1923 гг. і моманты з сучаснай вайны ва Украіне.

18:30 — Святочны марш, прысвечаны Дню Волі, (Лукіская плошча — Tauro gatvė — Mindaugo gatvė — Варта Святла — Naugarduko gatvė — Pylimo gatvė — Рэфармацкая царква).

19:15 — Канцэрт Вольнага хору ў Рэфармацкай царкве.

А 19-й па мінскім часе з Варшавы пачнецца жывая трансляцыя на YouTube-канале «Годна». Яна падзеленая на музычную і інфармацыйную часткі. 

У музычнай праграме будуць удзельнічаць: J:Морс, Naviband, Šuma, Dzieciuki, Nochy, праект Volski

Весці вечарыну будуць Ліза Ветрава — прадстаўніца каманды «Годна», папулярная беларуская блогерка, і Дзяніс Дудзінскі — вядомы тэлевядоўца.

Поўны расклад імпрэзаў

Чытайце таксама:

Беларусы за мяжой пачалі адзначаць Дзень Волі ФОТЫ

Дзе пройдуць імпрэзы да Дня Волі. Расклад і адрасы

Nashaniva.com