Сярод загінулых у «Крокус Сіці Холе» ёсць беларуска

Пра гэта паведаміла Пасольства Беларусі ў Расіі. 

24.03.2024 / 19:33

Ганна Волкава. Фота з сацсетак

Паводле беларускіх дыпламатаў, грамадзянка Беларусі 1978 года нараджэння значыцца ў спісах загінулых у выніку тэрарыстычнага нападу на «Крокус Сіці Хол» 22 сакавіка 2024 года. 

Сярод ахвяр трагедыі ёсць Волкава Ганна Уладзіміраўна, якая нарадзілася ў тым жа годзе.

Паводле інфармацыі «Люстэрка», гэта ўраджэнка Брэста, якая доўгі час жыла ў Маскве. Ганна загінула разам са сваім мужам. 

«Мая аднакласніца. Яна была дзіцячым псіхолагам. Вельмі часта нам дапамагала і падтрымлівала. Вельмі светлы і добры чалавек. Вельмі балюча, нам яе будзе вельмі моцна не хапаць», — напісала сяброўка Ганны ў сацсетцы.

@nashaniva Сярод загінулых у «Крокус Сіці Холе» ёсць беларуска. Пра гэта паведаміла пасольства Беларусі ў Расіі #крокус #крокусситихолл #беларусь #нашаніва #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #белорусы #брест ♬ original sound - Luca Martinez

Чытайце таксама:

«Ён у штучнай коме». Бацька беларускага ахоўніка з «Крокуса» пра стан сына

У «Крокусе» распавялі, як беларусы-ахоўнікі гераічна ратавалі людзей

Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту

Што вядома пра ахоўніка-беларуса Вадзіма Куліка, які знік без вестак ў «Крокусе»

Nashaniva.com