У расійскага спецназаўца, які адрэзаў вуха затрыманаму таджыку, на форме нашыўка з колаваротам, прыроўненым да свастыкі
Адкуль яна там магла ўзяцца?
24.03.2024 / 12:21
Расійскі нацыяналіст Яўген Расказаў (Тапаз) пахваліўся у сваім тэлеграм-канале, што менавіта яго падпісчык адрэзаў вуха таджыку, які падазраецца ў тэракце. Ён жа напісаў, што нож выстаўлены на аўкцыён.
На здымку, які размешчаны ў канале відаць, што ў расійскага сілавіка, які трымае нож, на рукаве сімвал калаўрату (колавароту). Ён уяўляе сабою васьміпромневы сімвал сонца, папулярны ў рускім неанацызме.
Рашэннем аднаго з раённых судоў Казані яшчэ ў 2020-м годзе калаўрат быў уключаны ў федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Фота: тэлеграм-канал Topaz_Penetrator
«Гэтая выява зʼяўляецца падобнай да свастыкі да ступені змяшэння і ў такой якасці падлягае ідэнтыфікацыі як знак, які рэабілітуе і гераізуе нацызм», — гаворыцца ў рашэнні суда.
Нягледзячы на забарону, неанацысцкая сімволіка працягвае выкарыстоўвацца расійскім спецназам. Напрыклад, калаўрат зʼяўляецца адной з эмблем дыверсійна-штурмавой разведвальнай групы «Русіч».
Чытайце яшчэ:
З'явілася ВІДЭА, на якім сілавікі адразаюць вуха таджыку, затрыманаму за тэракт
Зʼявілася відэа, знятае самімі тэрарыстамі ў «Крокусе»
«Напэўна, усе развіталіся з жыццём». Сяргей Светлакоў расказаў, як выратаваўся з «Крокуса»