Расійская ракета заляцела ў паветраную прастору Польшчы

Пра інцэдэнт паведаміла аператыўнае камандаванне краіны. Уначы каля 4: 23 ракета парушыла паветраную прастору Польшчы. 

24.03.2024 / 09:51

У паведамленні вайскоўцаў гаворыцца аб крылатай ракеце, «запушчанай гэтай ноччу далёкай авіяцыяй РФ». У паветра быў узняты знішчальнік F-16. Паводле інфармацыі, расійская ракета была ў польскай паветранай прасторы 39 секунд.

«Аб'ект увайшоў у польскую прастору ў раёне горада Асердаў (Люблінскае ваяводства) і заставаўся там 39 секунд. На працягу ўсяго палёту яго назіралі вайсковыя радыёлакацыйныя сістэмы», — гаворыцца ў паведамленні.

Уначы РФ запусціла па Украіне 29 крылатых ракет Х-101/х-555 і 28 «Шахедаў». Збіта з іх 18 ракет і 25 дронаў, паведаміў камандуючы паветраных сіл Мікалай Аляшчук.

Чытайце таксама:

У Севастопалі ноччу грымелі выбухі. Імаверна, атакаваны Чарнаморскі флот. Гарыць нафтабаза

Венгрыя і Славакія адмовіліся пастаўляць снарады Украіне

Cённяшняя атака на энергасістэму Украіны — найбуйнейшая за ўвесь час вайны

Nashaniva.com