Зʼявілася відэа, знятае самімі тэрарыстамі ў «Крокусе»
Звязанае з ІДІЛ медыя «Амак» выклала жорсткае відэа атакі на «Крокус». Яго, імаверна, знялі на смартфон аднаго з тэрарыстаў. Галасы тэрарыстаў на ім змененыя, твары заблюраныя.
24.03.2024 / 08:47
«Новая газета-Еўропа» прыводзіць пераклад слоў аўтара відэа, вымаўленых на арабскай: «Алах вялікі, мы тут за рэлігію бога». Затым у кадры зʼяўляюцца подпісы: «Ідзі хутчэй, нясі зброю, забі іх, не шкадуй», «Бог вялікі, няверныя будуць пераможаныя».
На запісе тэрарысты пераразаюць нажом горла адной з ахвяр.
Чытайце таксама:
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома па стане на вечар суботы
З'явілася ВІДЭА, на якім сілавікі адразаюць вуха таджыку, затрыманаму за тэракт
Зяленскі назваў Пуціна нікчэмнасцю, каментуючы тэракт у «Крокусе»