Пазняк: Беларускім патрыётам трэба ісці ў полк Каліноўскага. Каб мне было не 80, я б таксама пайшоў

Напярэдадні Дня Волі ў Беларускім доме ў Варшаве прайшла лекцыя Зянона Пазняка «106-я гадавіна незалежнасці БНР. Гістарычная роля і значэнне».

24.03.2024 / 09:45

Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк скончыў гістарычны экскурс прагнозам, што праз рэжым Лукашэнкі і Пуціна нас яшчэ, на жаль, чакаюць ахвяры і цяжкасці. Але, на думку палітыка, урэшце беларусаў чакае светлая будучыня:

«Усё адродзіцца, але ўжо адродзіцца навечна. Таму што наша нацыя, прайшоўшы праз гэтае паніжэнне, гэтую дзікасць, маючы такую гісторыю, гісторыю такой барацьбы, гісторыю нашай культуры, гісторыю такой дзяржавы, ужо ніколі не загіне. Будучыня наша будзе прыўкрасная. Будзьма аптымістамі! Верма ў гэта ўсе і стараемся дапамагаць. І хай Дзень волі будзе нашым ідэалам!»

Пасля мерапрыемства «Наша Ніва» змагла задаць палітыку адно пытанне: што ўсё ж канкрэтна лепей рабіць неабыякавым беларусам для гэтага адраджэння ва ўмовах нясціхных рэпрэсій і вайны ва Украіне, а таксама перамогі Пуціна на выбарах у Расіі.

«Беларускім патрыётам, калі яны мужчыны і ў іх ёсць здароўе, трэба ісці ў полк Каліноўскага. Трэба змагацца, вучыцца страляць. Ідзе сусветная вайна. Трэба ствараць беларускую вызвольную армію. Вось што трэба, калі ёсць здароўе і маладосць. Мне 80 гадоў (Зянон Пазняк адзначыць 80-годдзе 24 красавіка — «НН»), каб было не 80, я б, можа, пайшоў таксама. Я б і цяпер пайшоў, але мяне не прымуць», — пракаментаваў палітык.

Чытайце таксама:

«Калі б хацелі стаць нядобрымі для Літвы, сядзелі б ўпотайкі» Пагутарылі з кіраўніком клуба «Ліцвіны», якому першаму прылятае за ліцвінізм

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Што вядома пра дырэктарку Ліцэя БДУ, якая прапанавала пераназваць яго ў імя Фелікса Дзяржынскага

Nashaniva.com