ІДІЛ апублікавала ФОТА баевікоў, якія нібыта напалі на «Крокус». Параўнайце з тымі, якіх затрымалі расейцы
«Ісламская дзяржава» апублікавала фатаграфію, як яна сцвярджае, выканаўцаў тэракту у «Крокус Сіці Холе». Твары іх схаваныя за маскамі і заблюраныя, але адзенне супадае з адзеннем тых людзей, якіх затрымалі расійскія сілавікі і пасля паказалі на відэа.
23.03.2024 / 19:27
Інфармагенцтва Amaq, дзе з'явілася фатаграфія, назвала атаку «помстай Расіі за барацьбу з ІДІЛ».
У заяве гаворыцца, што чацвёра баевікоў «Ісламскай дзяржавы» здзейснілі атаку з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі, нажоў і самаробных выбуховых прылад, а за месцам тэракту раней вялося назіранне.
Адзенне, у якім выяўленыя людзі на фота, падобнае на тое, у якое апранутыя затрыманыя па падазрэнні ў здзяйсненні тэракту.
Амерыканскі тэлеканал CBS News перад тым паведаміў, што ЗША загадзя папярэджвалі расійскіх сілавікоў аб магчымым нападзе і перадалі ім адпаведныя разведданыя.
Журналісты BBC News адзначаюць, што атрымалі пацвярджэнне гэтага таксама ад прэс-сакратаркі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Эдрыен Уотсан.
Чытайце таксама:
ЗША перадавалі Маскве даныя пра падрыхтоўку тэракта
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома па стане на вечар суботы
МУС Расіі адмаўляе наяўнасць расійскага грамадзянства ў затрыманых па справе тэракта ў «Крокусе»
З'явілася ВІДЭА, на якім сілавікі адразаюць вуха таджыку, затрыманаму за тэракт