Што вядома пра беларуса Аліма Кашаварава, які знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту

42-гадовы ўраджэнец Бабруйску апошнім часам працаваў у Расіі.

23.03.2024 / 14:08

Пасля тэракту ў «Крокусе» ў бальніцах Масквы знаходзяцца дзясяткі чалавек. Вядома як мінімум пра аднаго беларуса, які застаецца ў бальніцы ў вельмі цяжкім стане. Па словах пасла Беларусі ў Расіі Дзмітрыя Крутога, ён знаходзіцца ў Боткінскай бальніцы.

Гаворка вядзецца пра 42-гадовага Аліма Кашаварава. Гэты ўраджэнец Беларусі. Раней ён жыў у Бабруйску, але доўгі час працуе ў Расіі. У базах «Белпола» няма інфармацыі пра яго шлюб ці наяўнасць дзяцей.

«Учора ў тэракце пацярпеў наш сябар, ён з Бабруйска, вельмі добры чалавек. Ён знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане, ён атрымаў дзве кулі, у грудзі і ў жывот. Малюся, каб ты выжыў», — напісалі сябры Аліма ў інстаграме.

Nashaniva.com