У мінскім метро ўзмацнілі меры бяспекі ў сувязі з тэрактам у Падмаскоўі

Сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй.

23.03.2024 / 12:15

«З 21.00 пятніцы арганізаванае ўзмацненне дзяжурных зменаў і рэзэрвовых груп службы бяспекі метрапалітэна, патруляванье і агляд электрацягнікоў. Увесь дзяжурны персанал накіраваны на выяўленне безгаспадарчых прадметаў і падазроных асобаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней МУС Беларусі паведамляла, што сілавікоў дадаткова ўзброілі аўтаматычнай зброяй, а таксама павялічылі колькасць нарадаў і ўзмацнілі іх байцамі АМАП.

Nashaniva.com