Чатырох падазраваных у нападзе на «Крокус Сіці Хол» затрымалі каля Бранска
абноўлена
У машыне, што затрымалі ў Бранскай вобласці, паводле папярэдніх звестак, знаходзілася або шэсць, або чатыры чалавекі: чатырох затрымалі.
23.03.2024 / 09:26
Аўтамабіль з падазраванымі на скрыншоце з запісу відэакамер. Фота Baza
Аўтамабіль з меркаванымі злачынцамі быў спынены недалёка ад пасёлка Хацунь каля Бранска, паведамляе Baza.
Maps.google.com
У машыне, паводле папярэдніх звестак, знаходзілася ці чатыры ці шэсць чалавек: чатырох затрымалі.
Затрыманымі аказаліся грамадзяне Таджыкістана. Зараз з імі працуюць супрацоўнікі спецслужбаў — іх правяраюць на дачыненне да тэракту.
Пазней сталі вядомыя асобы чацвярых з шасці меркаваных тэрарыстаў, якія маглі ўчыніць страляніну ў «Крокус Сіці Хол», піша Baza.
1) Насрыдзінаў Махмадрасул — 37 гадоў
2) Ісманаў Рыважыдзін — 51 год
3) Сафолзада Шохінджон — 21 год
4) Назараў Рустам — 29 гадоў.
Усе яны — грамадзяне Таджыкістана. Яны былі зарэгістраваны ў Яраслаўскай, Іванаўскай і Самарскай абласцях. Хто з іх затрыманы — пакуль невядома. Чацвярых іншых зараз шукаюць.
Baza
Меркаваныя злачынцы могуць мець пры сабе зброю і выбуховыя рэчывы. Пры затрыманні супрацоўнікам паліцыі загадана выконваць меры асабістай бяспекі. На пошукі падазраваных арыентаваны ўвесь асабісты склад.
Чытайце таксама:
Адзін грамадзянін Беларусі знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане пасля тэракту ў «Крокус Сіці Холе»
Тэракт у «Крокус Сіці Холе» пад Масквой. Што вядома на 8:30 раніцы
Першыя фота з «Крокус Сіці Хола» пасля ўваходу ратавальнікаў