Як выглядае палац у Ружанах, пафарбаваны ў ярка-зялёны колер ФОТАФАКТ

Адзін з рэстаўраваных карпусоў палаца Сапегаў у Ружанах ужо некалькі гадоў пафарбаваны ў ярка-зялёны колер. Фота таго, як гэта выглядае, з'явілася ў сацсетках. 

22.03.2024 / 20:21

Рэакцыя на пабачанае ў каментатараў збольшага негатыўная, хоць адзін з адмыслоўцаў заўважыў: 

«Так ён выглядаў аўтэнтычна, у сваю эпоху. Іншая рэч — наколькі мы сёння гатовыя ўспрымаць густы сярэдзіны XVIII стагоддзя. Тут уласна дысананс паміж дакументальнасцю і нашымі сучаснымі ўяўленнямі».

Чытайце таксама:

Белая дача стала абсалютна белай. Як змяніўся знакаміты аб'ект у Курасоўшчыне

«Бачым, што гэта не завод, а палац». У Гродне поўным ходам ідзе рэканструкцыя будынкаў былога бровара

Зганяць за палову дня: што паглядзець недалёка ад Мінска. Вёска Дубрава

Nashaniva.com