Папулярныя ў Беларусі маркетплэйсы пачнуць працаваць у «ДНР»
Пра тое, што маркетплэйсы Ozon і Wildberries адкрыюць свае пляцоўкі ў самаабвешчанай «ДНР», на пляцоўцы форуму «Інтэграцыя-2024: перспектывы развіцця новых тэрыторый» паведаміў яе кіраўнік Дзяніс Пушылін.
22.03.2024 / 17:23
Здымак ілюстрацыйны
«Разлічваем [на пачатак працы маркетплэйсаў] у найбліжэйшы час, запыты на тое, каб даць памяшканні і офісы ўжо атрыманыя, ідзе прапрацоўка тэхнічнага складніку», — цытуюць сепаратыста «Ведомости».
Выданне нагадвае, што ў пачатку сакавіка віцэ-прэм'ер Расіі Дзяніс Мантураў заявіў, што расійскія маркетплэйсы хутка могуць пачаць працаваць таксама на іншых анексаваных украінскіх тэрыторыях. Зараз тавары з іх у «ДНР», «ЛНР» і акупаваных частках Запарожскай і Херсонскай абласцей можна купіць у пасярэднікаў, якія дадаюць да кошту тавару ўласны працэнт.
Чытайце таксама:
Вядомыя брэнды бытавой тэхнікі сталі блакаваць паралельны імпарт у Расію
Напярэдадні пажару на складзе Wildberries пад Пецярбургам адбылася панажоўшчына двух бамбілаў
Маркетплэйс Ozon не справіўся з «чорнай пятніцай»
Залежнасць ад «Вайлдберыз»: тэма для жартаў ці сапраўдная праблема?