ГУБАЗіК збіраецца маніторыць акцыі на Дзень Волі ў Беларусі і за мяжой. Адказны — сумнавядомы Гайко
Адказны за гэта супрацоўнік ГУБАЗіК, які раней укараняўся ў Чорную кнігу Беларусі.
22.03.2024 / 16:15
На канале гомельскага ГУБАЗіК выпадкова апублікавалі паведамленне. З яго вынікае, што менавіта ГУБАЗіКу даручана адсочваць акцыі да Дня Волі — як у Беларусі, гэтак і за мяжой.
Выдалены допіс з канала ГУБАЗіК. Фота: tgstat
Згодна з інфармацыяй ад кіраўніка «Байпола» Аляксандра Азарава, традыцыю скарачаць імя і прозвішча да першых літараў, прыдумаў кіраўнік 3-га аддзела ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч. Сам ён быў ААА, а Бедункевіч — БМП. Але хто такі ГАС?
Пад гэтую абрэвіятуру падыходзіць толькі адзін чалавек — Гайко Артур Сяргеевіч.
Артур Гайко. Фота: АНТ
«Главк», як патлумачыў Аляксандр Азараў — гэта тыя, хто сядзіць у Мінску на вуліцы Рэвалюцыйнай.
Артур Гайко стаў вядомы пасля скандалу з Чорнай кнігай Беларусі. Выявілася, што ён фактычна кіраваў ёй цягам дзевяці месяцаў і ўцёрся ў давер да самых розных колаў дэмакратычнай апазіцыі. Праз яго на розныя тэрміны патрапілі за краты дзясяткі, калі не сотні, людзей.
Пасля выкрыцця ён пайшоў на павышэнне і атрымаў званне капітана. Цяпер ён кіраўнік нейкага з аддзелаў ГУБАЗіК.
Чытайце таксама:
Мы атрымалі дзесяць выпадковых акаўнтаў са «зліву» ЧКБ. Ці можна вылічыць іх уладальнікаў?