Кіраўнік «Раскосмаса» прысягнуў перад Лукашэнкам, што запуск беларускі ў космас у суботу адбудзецца

Юрый Барысаў запэўніў, што ўсё пройдзе штатна.

22.03.2024 / 12:06

Сёння адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі «Раскосмас» Юрыем Барысавым, які праінфармаваў наконт прычынаў няштатнай сітуацыі, якая адбылася напярэдадні на Байкануры.

Як заявіў Юрый Барысаў, усе недахопы ліквідаваны ў адпаведнасці з рэгламентам, які прадугледжаны для падобных сітуацый. Заключэнне дзяржкамісіі будзе гатова ўжо сёння, піша БелТА.

«Раскосмас» прызначыў рэзервовую дату старту карабля «Саюз МС-25».

Старт экіпажа карабля «Саюз МС-25», у склад якога ўваходзіць і беларуска Марына Васілеўская, запланаваны на 23 сакавіка ў 15.36 па мінскім часе.

Генеральны дырэктар «Раскосмаса» запэўніў, што ўсё пройдзе штатна.

Чытайце таксама:

Лукашэнка хоча стварыць сваю Церашкову

Стала вядома, чаму беларуска не паляцела ў космас

Экіпаж з беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай не стартаваў з касмадрома «Байканур»

Якія праграмы даручылі выканаць у космасе першай беларускай жанчыне-касманаўту

Лукашэнка вызначыў статус беларускіх касманаўтаў. За даброты трэба плаціць лаяльнасцю

Nashaniva.com