Шольц: Расія не такая моцная, як зараз прынята думаць

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц, выступаючы з урадавай заявай у Бундэстагу ў сераду, 20 сакавіка, заклікаў не пераацэньваць сілу Расіі.

21.03.2024 / 08:37

Фота: ОСЦ

На думку Шольца, Расія не такая моцная, як зараз прынята думаць. У ваенных адносінах вайна Расіі ва Украіне, вядома, жорсткая, але ва ўнутранай палітыцы рэпрэсіўная расійская сістэма дэманструе прыкметы адсутнасці сілы, цытуе словы федэральнага канцлера Радыё Свабода.

«Калі расійскі прэзідэнт думае, што ў гэтай вайне яму трэба толькі пачакаць, і мы дадзім слабіну, то ён памыліўся. Мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі трэба».

Шольц выказаўся за ўзмацненне супрацоўніцтва ў рамках ЕС у сферы вытворчасці ўзбраенняў. Паводле яго слоў, неабходна пашырэнне супрацоўніцтва ў сферы ваеннай эканомікі, супрацоўніцтва ў справе аснашчэння саюзных краін зброяй.

Федэральны канцлер заклікаў дэпутатаў да падтрымкі расійскай апазіцыі, якая, паводле яго слоў, «выступае за тое, на што нам хочацца спадзявацца, — за тое, што некалі будзе больш свабодная, мірная Расія».

Олаф Шольц зрабіў гэтыя заявы напярэдадні двухдзённага саміту кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕС у Бруселі. На сустрэчы будзе ісці размова, у прыватнасці, аб аказанні падтрымкі Украіне.

Чытайце таксама:

Расійская прапаганда вызначыла чатыры масты Нямеччыны для «ўдару ў адказ» за Крымскі мост

Віцэ-канцлер Нямеччыны стаў прыкрываць рот у Бундэстагу. Каб дзяржсакрэты ніхто не прачытаў па вуснах ФОТАФАКТ

Чаму Макрон раптам загаварыў пра магчымы ўвод заходніх войскаў ва Украіну

Nashaniva.com