Палітвязня Анатоля Латушку перавядуць на турэмны рэжым

Стала вядома, што 22 сакавіка ў Шклове адбудзецца суд па замене палітвязню Анатолю Латушку рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў, піша «Вясна».

20.03.2024 / 16:41

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года яму прысудзілі 6 гадоў калоніі. Мужчыну разам з Ліліяй Ананян і Аленай Маліноўскай затрымалі 31 студзеня 2022-га нібыта за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня». 

Пасля затрымання Латушкі было вядома, што яго збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУС. Жонку Анатоля таксама асудзілі праз тры тыдні пасля мужа. Алене прысудзілі 2,5 гады «хатняй хіміі».

Чытайце таксама:

Сын палітыка, брат каліноўца. Палітвязні, якіх пасадзілі ў знак помсты сваякам

Палітзняволенаму Анатолю Латушку «настойліва раяць» не пісаць лісты на беларускай мове

Стрыечны брат Латушкі і былы кадэбэшнік, які зліў размовы Эйсмант. Хто сядзіць у адной калоніі з Бабарыкам

Nashaniva.com