«Ён пасварыўся». Першы трэнер Кальцова лічыць, што яго гібель звязаная з сямейнымі праблемамі
Днямі цела экс-хакеіста павінны прывезці ў Мінск.
20.03.2024 / 14:18
Гібель трэнера ўфімскага «Салавата Юлаева» і былога хакеіста зборнай Беларусі Канстанціна Кальцова магла быць звязаная з сямейнымі праблемамі. Такое меркаванне ТАСС выказаў першы трэнер спартсмена Уладзіслаў Астапенка.
Пра смерць Кальцова стала вядома 19 сакавіка, ён памёр на 43-м годзе жыцця ў ЗША. Прадстаўнік Дэпартамента паліцыі Маямі паведаміў, што вядзецца расследаванне гібелі Кальцова, падазрэнняў на забойства няма.
«Ён пасварыўся, гэта сямейная сітуацыя. Я сам не магу зразумець, вельмі складана, цяжка цяпер», — сказаў Астапенка.
Ён таксама паведаміў, што днямі цела Кальцова павінны прывезці ў Мінск.
Чытайце таксама:
Кальцоў з'ехаў з «Салавата Юлаева» пасля размовы на павышаных танах, падпісаўшы заяву аб звальненні
«Відавочны суіцыд». Паліцыя Маямі пракаментавала смерць Канстанціна Кальцова
Што за пяцізоркавы гатэль, у якім трагічна абарвалася жыццё Канстанціна Кальцова?