Святлана Ціханоўская адкрыла Дзень Беларусі ў Еўрапарламенце
З нагоды Дня волі дэпутаты Еўрапарламента і палітыкі Еўрапейскай народнай партыі з дапамогай Беларускага вольнага тэатра і Беларускага дома ў Варшаве арганізавалі Belarus Freedom day — тэматычны івэнт у гонар Беларусі.
20.03.2024 / 11:35
Фота: прэс-служба Ціханоўскай
У яго межах адкрылася выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца», прысвечаная Алесю Бяляцкаму — беларускаму нобелеўскаму лаўрэату і старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна».
Святлана Ціханоўская наведала мерапрыемства і выступіла з прамовай перад гасцямі. Яна ўзгадала нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.
«Рэжым помсціць Алесю за ягоную мужнасць і прынцыпы. Рэжым помсціць Алесю за яго дабрыню і адкрытае сэрца. Рэжым помсціць Алесю за тое, што ён еўрапеец і адстойвае каштоўнасці гуманізму. Алесь ахвяраваў сваёй свабодай, бо верыў у свабоду для ўсіх. Ён верыў, што пакуль свабоднымі не будуць усе, свабодным не будзе ніхто. Але калі рэжым думае, што турма зламае Алеся, ён памыляецца. Такія людзі, як Алесь, як усе нашыя палітычныя вязні, — яны непахісныя».
Пасля адкрыцця выставы прайшоў перформанс Беларускага вольнага тэатра «Постдзяцінства» з удзелам маладых актораў і акторак, якія паказалі свае ўласныя гісторыі мовай тэатру — аб вымушанай эміграцыі і вайне.
Чытайце таксама:
Лукашэнкаўскі блогер пазваніў Ціханоўскай і запрасіў на экскурсію ў турму. Тая дасціпна адказала
«Бі-2» запосцілі фота з Ціханоўскай і паабяцалі выступіць у Мінску пасля перамогі