У Мінску праходзіць ператрус у кватэры ў кіраўніка «Маланка медыя» і платформы «Zubr» Паўла Марыніча
Там пражывае яго брат з сям'ёй.
20.03.2024 / 11:07
«Вобшук праходзіць у кватэры па месцы прапіскі, дзе пражывае родны брат з сям'ёй. Пакуль інфармацыі няма, чакаю копію пратакола ператрусу.
У Мінску я не жыву з 2010 года і ў Беларусі ўвесь гэты час не быў. Пакуль я не ведаю, што яны там шукаюць, проста ствараюць «конскі тупат», а можа чарговую крымінальную справу ўжо сфальсіфікавалі», — сказаў Павел.
Чытайце таксама:
Супрацоўніка фонду «Вяртанне» будуць судзіць за данат