Ад 1 ліпеня мыты на ўвоз аўто фізасобамі вырастуць да ўзроўню расійскіх

Рашэнне ўжо прынятае, паведаміў у чацвер старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі.

14.01.2010 / 12:55

Пра гэта паведаміў у чацвер на прэс‑канферэнцыі ў Мінску старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Шпілеўскі.

На адным з мінскіх аўтарынкаў, photo.bymedia.net

Рашэнне пра гэта ўжо прынятае, сказаў Шпілеўскі. Такім чынам да 1 ліпеня правілы ўвозу застануцца ранейшымі.

Нагадаем, з 1 студзеня 2010 года ў адпаведнасці з Адзіным мытным тарыфам Мытнага саюза ў Беларусі павышаны мытныя пошліны на ўвоз легкавых аўтамабіляў для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да ўзроўню расійскіх.