Стала вядома, чые візітоўкі самыя дарагія ў свеце

Як паведамляе выданне New Atlas, днямі пачаўся аўкцыён па продажы візітовак вядомых людзей планеты. Галоўныя фаварыты таргоў — карткі заснавальніка кампаніі Apple Стыва Джобса і кіраўніка SpaceX Ілана Маска. 

19.03.2024 / 20:21

Ілюстрацыйная выява. Фота: veectezy

Цана першай на гэты момант складае 53,6 тысячы даляраў, што робіць яе самай дарагой візітоўкай у свеце за ўсю гісторыю таргоў. Яе кошт у самым пачатку цяперашніх таргоў складаў 7,1 тысяч, а на таргах мінулага года — 6,1 тысяч.

На другім месцы размясцілася візітоўка мільярдэра Ілана Маска, на якой ён прадстаўлены як гендырэктар кампаніі SpaceX. Яе цяперашняя цана — 13,8 тысячы даляраў.

Вось як яны выглядаюць.

Візітоўкі Стыва Джобса і Ілана Маска, кошт якіх на цяперашніх таргах з'яўляецца самым высокім у свеце. Крыніца: New Atlas

Акрамя гэтага, New Atlas прывёў статыстыку па продажах візітных картак на мінулых аўкцыёнах. Сярод фаварытаў па цэнах у розныя гады таксама былі візітоўкі Альберта Энштэйна, Біла Гейтса, Бруса Лі, Барака Абамы і іншыя.

Топ-20 самых дарагіх візітовак, якія прадаваліся на аўкцыёне ў розныя гады. Крыніца: New Atlas

Чытайце таксама:

Старыя сандалі Стыва Джобса прадалі амаль за 220 тысяч даляраў

У Ілана Маска раптам аб'явіўся «сын з Кеніі». Просіць грошай на «ўз'яднанне з бацькам» 

Як выглядаюць беларускія аднагодкі самага сэксуальнага мужчыны 2023 года Патрыка Дэмпсі

Nashaniva.com